7 лютага ў сталічным клубе Re:Public у другі раз пройдзе фестываль “Даём рады”. Падчас яго Еўрарадыё падвядзе музычныя вынікі 2013-га года.
Дыназаўры айчыннага панку “ДД!” і ND сыграюць на адной сцэне. Па некаторых метафізічных прычынах гэтага не адбывалася з тых часоў, калі ўдзельнікі юнага поп-панк гурта “Тлушч” гулялі на выпускным у дзіцячым садку! Акрамя таго, на нашай арэне з’явіцца дэструктыўны пажарны аркестр Harotnica з новым гітарыстам і змененым саўндам, які цяпер таксама хіліцца некуды ў панк-рок. Таксама ў трупу сёлетняга фэсту увайшлі магілёўцы Nizkiz і брэсцкі гурт Sciana з новым альбомам і адпаведна, новай праграмай.
Фестываль-прэмія Еўрарадыё “Даём рады” пройдзе 7 лютага ў клубе Re:Public. Квіткі на імпрэзу будуць каштаваць ад 110 тысяч.
Далучайцеся да музычнай рэдакцыі Еўрарадыё ў сацсетках!
https://vk.com/euroradiomusic
http://www.facebook.com/music.euroradio
twitter: @euroradio
Даведка: +37529-6490888